У Рэчыцкім раённым судзе пачаўся чарговы суд над Палінай Шарэндай-Панасюк



У Рэчыцкім раённым судзе пачаўся чарговы суд над актывісткай Палінай Шарэндай-Панасюк, паведамляюць праваабаронцы.

Разглядае справу суддзя Станіслаў Іванюценка, які неаднаразова выносіў прысуды паводле «пратэставых» адміністрацыйных і крымінальных артыкулаў.

Тэрмін утрымання пад вартай Паліны скончыўся яшчэ 6 жніўня, але яе не вызвалілі. Паліне выставілі новае абвінавачанне па артыкуле аб злосным непадпарадкаванні адміністрацыі калоніі, ужо другі раз.

Паводле звестак мужа зняволенай Андрэя Шарэнды, у прамове на працэсе ягоная жонка не прызнала сябе вінаватай у непадпарадкаванні адміністрацыі. Больш за тое, Паліна заявіла, што не прызнае суд і лічыць сябе не падсуднай, а ваеннапалоннай. Яна нагадала, што адмовілася на знак пратэсту супраць грамадзянства Беларусі.

Суд над Палінай Шарэндай-Панасюк мае аднавіцца 9-га кастрычніка.