У Рэчыцы дворнік знайшоў у парку ёмістасць з ртуццю
У рэчыцкім парку Перамогі дворнік знайшоў пластыкавую ёмістасць з ртуццю.
Фота газеты „Дняпровец”
Як паведамляе прэс-служба МНС, інфармацыя пра выяўленне небяспечнай знаходкі паступіла ў цэнтр аператыўнага кіравання Рэчыцкага падраздзялення МНС 2 студзеня ў 10.32.
Герметычна закрытую бутэльку з ртуццю дворнік знайшоў падчас уборкі тэрыторыі.
На месца прыбыло падраздзяленне службы хімічнай і радыяцыйнай абароны. Небяспечная знаходка канфіскавана для далейшай утылізацыі.
Агульная маса ртуці склала 3,3 кг. Паколькі разліву металу не адбылося, дэмеркурызацыйныя мерапрыемствы не праводзіліся.