У Рэчыцы выратавалі дзіця, якое поўзала па падваконні 9-га паверха



Ледзь не завяршыўся трагедыяй чарговы выпадак, калі дзяцей пакідаюць адных дома.

Выратавальнікам паведамленне паступіла ад супрацоўнікаў міліцыі. У адкрытым акне дзявятага паверха дома на вуліцы Дастаеўскага поўзала маленькае дзіця. Праз пяць хвілін на месцы выкліку ўжо была аўталесвіца ратавальнікаў, паведамляе МНС.

Супрацоўніку РАУС удалося завабіць малога ўнутр кватэры. Праз зачыненыя ўваходныя дзверы ён гутарыў з хлопчыкам, а выратавальнікі ў гэты час падняліся ў адкрытае акно. Пакуль міліцыя ехала па маці дзіцяці на працу, работнік МНС размаўляў з дзіцём, чакаючы пакуль мама адкрые ўваходныя дзверы.

Чатырохгадовы хлопчык – выхаванец дзіцячага садка, яго мама працуе прадаўцом. Дзякуючы зладжаным дзеянням МНС і МУС атрымалася пазбегнуць трагедыі.