У рэдакцыі „Моцных навінаў” прайшоў ператрус (абноўлена)



У Гомелі супрацоўнікі органаў правапарадку пераследуюць журналістаў незалежнага парталу “Моцныя Навіны”. У дадзены момант за кратамі знаходзяцца адразу трое журналітаў інтэрнэт-выдання, сярод якіх галоўная рэдактарка Ганна Якштас, карэспандэнты Дзяніс Якштас і Надзея Пужынская. 5 кастрычніка ў офіс рэдакцыі ўварваліся сілавікі, якія канфіскавалі тэхніку. Заснавальнік сайту “Моцныя Навіны” Пятро Кузняцоў заўважае, што ўварванне ў рэдакцыю адбывалася на падставе адміністрацыйнай справы ў дачыненні да Ганны Якштас паводле ўдзелу ў несанкцыянаванай акцыі пратэсту.

– Пракурор Гомеля падпісаў пастанову аб тым, каб у офісе “Моцных Навінаў” правесці дагляд з канфіскацыяй усіх носьбітаў інфармацыі. У прынцыпе, я ад суботы думаю, калі Ганну затрымалі па адміністрацыйнай справе і адразу пачалі забіраць тэхніку, то хочуць максімальна шчыльна вывучыць усе нашыя справы, каб можа знайсці нейкую зачэпку для нейкай крымінальнай справы, для закрыцця сайта.

У выніку налёту сілавікоў на офіс “Моцных Навінаў” журналісты выдання пазбавіліся персанальных кампутараў, ноўтбукаў і смартфонаў.

Беларускае Радыё Рацыя

У рэдакцыі „Моцных навінаў” прайшоў ператрус. Забраныя ўсе носьбіты інфармацыі: кампутары, тэлефоны і нататнікі. Ператрус, ці як яго назвалі сілавыя ведамствы, догляд, адбыўся ў межах адміністрацыйнай справы 23.34 КаАП у дачыненні да Ганны Якштас.

Заснавальнік „Моцных навінаў” Пятро Кузняцоў гаворыць, што СМІ будзе працаваць далей. Журналісты парталу расцэньваюць дзеянні міліцыянтаў як ціск на журналістаў.

Беларускае Радыё Рацыя, Гомель