Ператрусы ў праваабаронцы Таццяны Равякі і ў рэдакцыі газеты “Ганцавіцкі час” (абноўлена)



Сёння раніцай да праваабаронцы Таццяны Равякі прыйшлі з ператрусам супрацоўнікі Дэпартамента фінансавых расследаванняў. Ператрус адбыўся ў яе дома, на лецішчы і ў офісе. Потым яе забралі на допыт у ДФР і Следчы камітэт. У выніку ператрусу, у яе забралі тэхніку. У межах якой справы праводзіліся працэсуальныя дзеянні невядома. Пасля допыту праваабаронцу адпусцілі дадому.

Затрымалі ўкраінскіх праваабаронцаў Яўгена Васільева і Канстанціна Рэуцкага. Яны спыняліся акурат у кватэры Равякі.

* * * 

Сёння праходзіць ператрус у рэдакцыі рэгіянальнай газеты “Ганцавіцкі час”. Пра гэта паведамляюць чытачы “Белсату”. Таксама вядома пра канфіскацыю тэхнікі. За апошні год гэта трэці ператрус у рэдакцыі. Апошні быў у ліпені.

У праваабаронцы Таццяны Равякі праходзіць вобшук. Таццяна пазваніла калегам і паведаміла, што да яе прыйшлі супрацоўнікі Дэпартамента фінансавых расследаванняў. Па словах Таццяны, вобшукі мусяць адбыцца ў яе дома, на лецішчы і ў офісе. Таццяна Равяка шмат гадоў займаецца праваабарончай дзейнасцю.