У Русінах гаварылі пра Першую сусветную вайну
У сядзібе баранавіцкай суполкі Таварыства беларускай мовы ў вёсцы Русіны Баранавіцкага раёна адбыліся краязнаўчыя чытанні ў межах кампаніі Асамблеі няўрадавых дэмакратычных аб’яднанняў «Зробім лепш», прысвечаныя 100-м угодкам Першай сусветнай вайны і становішчу Баранавіцкай зямлі ў ваенныя і пасляваенныя гады.
На чытаннях былі прыняты рашэнні па ўвекавечанні памяці ахвяр Першай сусветнай вайны. Кажа арганізатар чытанняў Віктар Сырыца:
– На нашых краязнаўчых чытаннях мы вырашылі накіраваць ліст у Міністэрства культуры, каб надаць дому Слізняў у Бартніках – гэта Баранавіцкі раён – статус гісторыка-культурнай каштоўнасці. А Ігар Вараноўскі – гісторык з Берасця – прапанаваў стварыць помнік беларускім уцекачам, якія бязвінна сталі ахвярамі Першай сусветнай вайны.
Па словах Віктара Сырыцы, яшчэ раней краязнаўцы выявілі 35 забытых пахаванняў ахвяр Першай сусветнай вайна, 21 з якіх абследавана і задакументавана краязнаўцамі. Вырашана адаслаць гэтыя дакументы ў мясцовыя і цэнтральныя органы ўлады, каб прывесці гэтыя пахаванні ў парадак.
[Not a valid template]
Беларускае Радыё Рацыя