У Рыа напалі на аўтобус з беларускімі журналістамі



Падчас Алімпійскіх гульняў у Рыа-дэ-Жанэйра на аўтобус з беларускімі журналістамі быў здзейснены напад.

Інцыдэнт адбыўся пасля матчу Беларусь-Бразілія 9 жніўня, які прайшоў на Youth Arena і завяршыўся перамогай падапечных Анатоля Буяльскага 65:63.

gi-22384-112439-big gi-22384-112438-big

Пасля гульні аўтобус з прадстаўнікамі СМІ вяртаўся з кластара „Дэадора” ў галоўны прэс-цэнтр Алімпіяды. На сярэдзіне шляху прыкладна ў 20.15 па мясцовым часе, як распавялі відавочцы, пачуліся два моцныя гукі, пасля чаго два вялікіх акна пакрыліся дробнымі расколінамі. У вокнах – невялікія адтуліны, перадае БелТА.

gi-22384-112441-big gi-22384-112440-big

Нязначныя пашкоджанні пальцаў асколкамі шкла атрымаў карэспандэнт беларускага выдання „Прэсбол” Артур Жоль.

[youtube id=”kJAPzsge4K8″]

Новая дарога ад кластара Гульняў „Дэадора” да алімпійскага прэс-цэнтра пралягае праз кварталы фавел і сярод скалістай мясцовасці. Па здагадках, гэта маглі быць стрэлы або кінутыя камяні ў вокны аўтобуса.

[youtube id=”iXPQS0w-vD0″]

Прэсбол паведамляе, што па прыездзе ў Алімпійскі парк аўтобус не быў агледжаны спецслужбамі. Пасажыры, якія знаходзіліся ў салоне, не дапытваліся .