У Рыме моляцца за Беларусь
Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч сустрэўся з Папам Францішкам падчас аўдыенцыі ўдзельнікаў пленарнага паседжання Папскай рады, якое адбываецца ў Рыме 1-3 кастрычніка.
Мітрапаліт Менска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч выказаў падзяку папу Францішку за клопат аб касцёле ў Беларусі.
«Я падышоў да папы і падзякаваў за яго словы, за тое, што сваім навучаннем ён дае надзею сучаснаму свету, асабліва тым, хто ў бядзе, а таксама за яго клопат аб Касцёле ў Беларусі. Папа сказаў, што ў сваіх думках ён заўсёды памятае аб Беларусі і моліцца за яе», – цытуе словы арцыбіскупа Кандрусевіча catholic.by.
Беларускае Радыё Рацыя
