У СААЗ папярэдзілі аб рызыцы новай пандэміі
Неасцярожны прыём антыбіётыкаў і супрацьвірусных прэпаратаў насельніцтвам на фоне пандэміі каронавірусу можа ў выніку прывесці да іншай, значна горшай пандэміі. Пра гэта заявіла прадстаўнік Сусветнай арганізацыі аховы здароўя (СААЗ) у Расеі Меліта Вуйновіч, перадае ТАСС.
«Вельмі важнае пытанне — антымікробныя прэпараты, антыбіётыкі. Калі мы цяпер не будзем асцярожна выкарыстоўваць антыбіётыкі, — іх трэба прымаць толькі па прызначэнні лекараў, а ўсе лекары павінны толькі вельмі ўважліва глядзець рэкамендацыі, патрэбныя яны ці не патрэбныя, — тады пасля каронавірусу мы можам сустрэцца са значна горшай пандэміяй. А гэта пандэмія мікраарганізмаў, устойлівых да антыбіётыкаў і супрацьвірусных прэпаратаў», — сказала яна.
Па словах Вуйновіч, у такім выпадку людзям будзе няма чым лячыцца пры заражэнні інфекцыйнымі захворваннямі, так як антыбіётыкі будуць неэфектыўныя. «Нават нягледзячы на тое, што мы амаль перамаглі цяпер. Таму цяпер нам вельмі важна зразумець, што каронавірус даў штуршок, каб зноў перагледзець погляды на інфекцыйныя захворванні як з боку лекараў, так і грамадства», — сказала яна.
Фота: osustavaxt.ru