У салігорскага актывіста Паўла Батуева праходзіць вобшук
У салігорскага актывіста Паўла Батуева дома ідзе вобшук. Пра гэта ён паспеў паведаміць раніцай 27 сакавіка ў „Фэйсбуку”.
25 сакавіка Батуеў ужо затрымліваўся сілавікамі на ўвесь дзень. Пазней ён распавёў, што на Дзень Волі яму зладзілі „тур выхаднога дня” па праваахоўных установах горада.
„Выпусцілі без пратаколаў і штрафаў. Так і не зразумеў, за што мне гэты тур выхаднога дня. Ужо пасля таго як выйшаў, даведаўся, што ў Салігорску затрымлівалі некалькіх чалавек (не ўсе выйшлі на свабоду) і ў некаторых прайшлі дома вобшукі”, — напісаў тады Батуеў у „Фэйсбуку”.
