У шчучынскім аўтапарку адбыліся затрыманні
14 гадоў таму
Праўладныя тэлеграм-каналы паведамілі, што цягам двух дзён сілавікі ў філіяле «Аўтапарк №12 г. Шчучын», затрымалі шмат чалавек за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў», паведамляе «Вясна».
Прычынай „зачысткі” на дзяржаўным прадпрыемстве стаў „распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў” у інтэрнэце.
На мінулым тыдні сілавікі наведалі ў Шчучыне занальны інстытут раслінаводства Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Некаторых супрацоўнікаў установы прыцягнулі да адказнасці за той жа „распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў”. Дакладная колькасць затрыманых невядомая.
Беларускае Радыё Рацыя