У Шчучынскім раёне затрыманы ксёндз Антоній Адамовіч
17 гадоў таму
У Шчучынскім раёне затрыманы пробашч Крыжаўзвіжанскага храма ў Першамайску Шчучынскага раёна Гродзенскай вобласці Антоній Адамовіч, паведамляе „Хрысціянская візія”.
Паводле інфармацыі рэсурса, сілавікі паспрабавалі затрымаць святара ў самым касцёле, але людзі не дазволілі. У плябаніі касцёла адбыўся ператрус.
Як стала вядома, на пачатку тыдня святара выклікалі ў сельсавет, там яго дапыталі і забралі ягоны тэлефон для праверкі. Сённяшняе затрыманне, верагодна, стала вынікам гэтай праверкі, мяркуюць аўтары.
Ксёндз Антоній Адамовіч з Гродзенскай вобласці, выпускнік мясцовай духоўнай семінарыі. Ён прыняў сан у лістападзе 2009 гады.