У шклоўскай калоніі палітычных зняволеных пазначаюць жоўтымі біркамі



У калоніі ў Шклове «палітычным» нашываюць жоўтыя біркі.

Пра гэта гаворыцца ў лісце ад палітвязня, гарадзенскага каардынатара Руху «За Свабоду» Вітольда Ашурка з месца, куды яго адправілі адбываць пакаранне.

Цытата: «Палітычных тут не бракуе. Так што сумаваць нагоды няма. Тым больш, што адміністрацыя выдала загад мець жоўты колер бірак на адзенні, і таму палітычных можна адрозніць здалёк».

Вітольд лічыць, што досвед Другой сусветнай вайны будзе вельмі карысным у цяперашніх умовах. Палітык просіць перадаць, каб тыя, хто пісаў лісты і не атрымаў адказу, не хваляваліся.

Беларускае Радыё Рацыя