У Шклове вынесены прысуд Дзянісу Хахлову, якога Расея раней выдала Беларусі



Суд Шклоўскага раёна 26 кастрычніка вынес прысуд Дзянісу Хахлову, якога абвінавацілі ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўным удзеле ў іх (ч. 1 арт. 342 КК). Справу разглядаў суддзя Аляксандр Тараканаў.

Дзяніс жыў у Расеі з лютага 2023 года, туды ён з’ехаў, бо баяўся пераследу ў Беларусі. З Расеі ён збіраўся з’ехаць у Грузію, але 11 чэрвеня быў затрыманы ў Кабардзіна-Балкарыі праз тое, што знаходзіўся ў міждзяржаўным вышуку на запыт Беларусі. Хахлоў — айчым ужо асуджанага за ўдзел у пратэстах на два гады «хатняй хіміі» Уладзіслава Лагуценкі.

26 кастрычніка суд прысудзіў Дзянісу пазбаўленне волі на тэрмін адзін год і шэсць месяцаў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.