У школе Берасця, дзе захварэла настаўніца, наведвальнасць упала на 20%
Выкладчыкі носяць маскі, на ўваходзе ў адукацыйную ўстанову стаяць антысептыкі — у гэтым запэўніваюць бацькоў школы №33 у Берасці, каб супакоіць іх пасля выпадка з інфекаваннем каронавіруса настаўніцы.
Тут запрацавала сістэма прапускнога рэжыма, але наведвальнасць упала адразу на дваццаць працэнтаў:
– Адміністрацыя школы свярджае, што да інцыдэнта ў адукацыйнай установе была высокая наведвальнасць — хадзіла, прыкладна, палова дзяцей. Зараз засталася толькі трэцяя частка. Камунікацыя з выкладчыкамі адбываецца праз сервісы электронных журналаў і электронны дзённік.
Берасейцаў надзвычай абурыў выпадак з фіксацыяй каронавіруснай інфекцыі, паколькі дагэтуль бацькі не хацелі адпраўляць дзяцей у школы. Некаторыя настаўнікі спрабавалі ціснуць — з дапамогай тэлефанаванняў прасілі наведваць заняткі ў афлайне.
Калі надалей не будзе нармалізаваная праца ў межах дыстанцыйнага навучання, то гэта можа прывесці да сур’ёзных канфліктаў паміж настаўнікамі і бацькамі.
Таксама вядома, што берасцейскі тэхнічны ўніверсітэт ужо больш за тыдзень мае заняткі на дыстанцыі, а ва ўніверсітэце імя Пушкіна захоўваецца частковая наведвальнасць.
Аліса Поль, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце