У шпіталях Меншчыны больш за 95% хворых на COVID-19 былі непрышчэпленыя



У шпіталях Менскай вобласці з 21 верасня па 11 кастрычніка бягучага года з COVID-19 знаходзілася толькі 4,3% пацыента з завершаным курсам вакцынацыі супраць 95,7% непрышчэпленых, паведаміла намеснік галоўнага ўрача ДУ «Менскі абласны цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя» Ірына Мілановіч.

«Актыўнасць насельніцтва Менскай вобласці ў дачыненні да вакцынацыі супраць каронавіруснай інфекцыі ў апошні час прыкметна ўзрасла. Многія ўсвядомілі, што імунізацыя дазваляе захаваць жыццё і істотна знізіць верагоднасць ускладненняў. Статыстыка таксама на баку людзей, якія выбралі шлях прафілактыкі», — распавяла Ірына Мілановіч.

Першай дозай вакцыны ад каронавіруса ў сталічным рэгіёне прышчэплены 333 413 чалавек, з іх 199 125 завяршылі поўны курс вакцынацыі. Па ахопу імунізацыяй лідзіруюць Нясвіжскі, Стаўбцоўскі і Старадарожскі раёны, дзе прышчэплены больш за 30% жыхароў. У Вілейскім, Дзяржынскім, Клецкім, Капыльскім, Крупскім, Пухавіцкім і Уздзенскім раёнах ахоп вакцынацыяй склаў 25% і вышэй.