У шпіталях патрэбная дапамога адзінокім і малазабяспечаным пацыентам



У шпіталях патрэбная дапамога адзінокім і малазабяспечаным пацыентам. Такім людзям нават ніхто не прынясе пітной вады, – гавораць валанцёры Чырвонага Крыжа. У сувязі з гэтым на Піншчыне, неабыякавыя грамадзяне, арганізавалі збор сродкаў для людзей, якія апынуліся з COVID-19 у шпіталі.

Па словах прадстаўніцы Чырвонага Крыжа Надзеі Аксак, дзякуючы ахвяраванням, добраахвотнікі набылі неабходныя сродкі для дагляду:

– Была ініцыяваная свая міні-акцыя, аб’яўлены збор грашовых сродкаў, у выніку чаго ўдалося сабраць дастаткова буйную суму грошай. Мы з галоўным лекарам абмеркавалі, ён прапанаваў акрамя вады набыць для пацыентаў, якія знаходзяцца ў ляжачым стане, сродкі па доглядзе – вільготныя сурвэткі ды іншыя рэчы. Мы ўсё гэта сабралі, закупілі, перадалі.

На сёння ў краіне пад наглядам медыкаў знаходзіцца 15 тысяч пацыентаў хворых на COVID-19. 

Беларускае Радыё Рацыя