У Шумілінскім раёне пад колы BMW трапіў мядзведзь. Жывёла загінула
Пад Шумілінам легкавік на смерць збіў мядзведзя, піша газета «Віцьбічы». Выданне таксама апублікавала відэа з загінулай жывёлай і разбітым аўто.
У ДАІ УУС Віцебскага аблвыканкама паведамілі, што ДТЗ адбылося паблізу вёскі Мазекі Шумілінскага раёна. Мядзведзь раптам выйшаў на дарогу і трапіў пад колы BMW, якім кіраваў жыхар Наваполацка. Сам кіроўца не пацярпеў, хоць аўтамабіль сур’ёзна пашкоджаны. Праводзіцца праверка.
