У Швейцарыі адкрылі помнік Тадэвушу Касцюшку



Пад расцяжкай “Выдатнаму сыну Беларусі…”. У Швейцарыі ў горадзе Залатурн адкрылі помнік Тадэвушу Касцюшку. Мясцовыя беларусы прыйшлі на адкрыццё з бел-чырвона-белым сцягам і расцяжкай “Выдатнаму сыну Беларусі ад удзячных суайчыннікаў” – паведамляе Свабода.

Ініцыятыва ўшанавання героя Беларусі, Польшчы і ЗША належыць швейцарскім беларусам. Аднак напярэдадні адкрыцця – адбыўся канфлікт з-за надпісу “сыну Беларусі”, супраць якога выступіла польская амбасада. У выніку гэты тэкст так і не з’явіўся на шыльдзе.

Помнік асвяціў айцец Сяргей Стасевіч з Лондана. Прысутнічалі дыпламаты Беларусі, Польшчы і Літвы.