У Швейцарыі працягваюцца пікеты салідарнасці з Беларуссю



Беларусы за мяжой працягваюць паказваць сваю салідарнасць з Беларуссю. Да акцый далучыліся ў Швейцарыі. Ужо прайшоў адзін пікет, наперадзе — яшчэ адзін. Аб’яднацца дзеля падтрымкі тых, хто зараз знаходзіцца на радзіме, атрымалася літаральна за некалькі дзён, — распавёў адзін з аргаізатараў Алесь Вашкевіч:

— Перш-найперш у нас з’явіўся невялічкі чат, дзе мы пачалі абмяркоўваць магчымы ўдзел беларусаў Швейцарыі ў палітычным працэсе, напрыклад, вылучацца ў выбарчую камісію на базе амбасады альбо рэгістравацца як незалежны назіральнік. Мы гэты чат стварылі 18 чэрвеня за 1-2 дні да ўсім вядомых сумных падзеяў. І, канешне ж, з тых часоў ужо больш гаворкі ідзе пра тое, каб выказваць нейкую салідарнасць з народам Беларусі.

Ужо сёння, 10 ліпеня, акцыя салідарнасці адбудзецца ў швейцарскім горадзе Берне. Яна пройдзе з 17-30 да 19-00 па мясцовым часе.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя

Фота з Фэйсбука Алеся Вашкевіча