У Швецыі загінулі 9 парашутыстаў
На поўначы Швецыі ў выніку падзення аднаматорнага самалёту загінула 9 чалавек. Пра гэта 14 ліпеня паведаміла выданне Aftonbladet.
Авіякатастрофа здарылася непадалёк горада Умео ў правінцыі Вэстэрботэн. Самалёт, які перавозіў парашутыстаў, вылятаў з аэрапорта Умео, праз некаторы час пайшоў у вертыкальны штопар і ўпаў носам уніз у дэльце ракі Умеэльвен. На борце было 8 парашутыстаў і пілот. Усе загінулі. Прычыны катастрофы высветліць адмысловая камісія.
Беларускае Радыё Рацыя
