У Сірыі збілі расейскі штурмавік Су-25



На паўночным усходзе Сірыі ля горада Ідліб паўстанцкія ўзброеныя сілы з пераноснага зенітна-ракетнага комплексу збілі расейскі штурмавік Су-25. Пра гэта паведамляе Sky News Arabia.

Паводле даных выдання, пілот самалёта быў захоплены ў палон, пасля таго як капультаваўся з парашутам. Вельмі верагодна, што яго забілі.

Міністэрства абароны Расейскай Федэрацыі пацвердзіла, што самалёт збілі, а пілот загінуў.

Ваенны збройны канфлікт у Сірыі працягваецца з 2011 года. У баявых дзеяннях удзельнічаюць ўрадавыя войскі Асада, апазіцыйныя сілы, радыкальныя ісламісты, курды, баевікі „Ісламскай дзяржавы”. У верасні 2015 года ў канфлікт уключылася і Расея.

Беларускае Радыё Рацыя