У Славакіі смецце з Украіны перакрыла раку
У Славакіі смецце з Украіны перакрыла раку Бадрог. Затор складае да 200 метраў і ён павялічваецца. Фота і відэа з’явіліся на сайце mukachevo.net.
Эколагі перакананыя, што пластыкавыя бутэлькі, рознае бытавое смецце прыплыла з-за мяжы, з Закарпацця. Яны кажуць, што такога не бачылі каля 30 гадоў. Існуе пагроза, што смецце можа паплыць далей — у Венгрыю.
