У Слоніме адбылася сустрэча з незалежнымі кандыдатамі



У пятніцу, 16 лютага, у Слонімскім цэнтры культуры адбылася сустрэча кандыдатаў у дэпутаты Слонімскага раённага Савета дэпутатаў ад Слонімскага згуртавання дэмакратычных сіл Віктара Марчыка, Паўла Севасцьяна, Міхаіла Сашко, Алеся Масюка і Дзмітрыя Пятруціка з выбаршчыкамі. Падтрымаць незалежных кандыдатаў у дэпутаты прыехалі дэпутат Палаты прадстаўнікоў Ганна Канапацкая і сустаршыня Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Віталь Рымашэўскі. Ганна Канапацкая з’яўляецца даверанай асобай Алеся Масюка. У сваім выступленні Ганна Канапацкая сказала, што падтрымлівае на выбарах у першую чаргу свайго кандыдата ў дэпутаты Алеся Масюка і заклікала прыйсці ў дзень галасавання на выбары і падтрымаць гэту кандыдатуру. Дарэчы, Ганна Канапацкая разам з Алесем Масюком сёння наведалі ў Слоніме Назалежны выбарчы ўчастак № 10, дзе балатуецца незалежны кандыдат.

Падчас сустрэчы з выбаршчыкамі кандыдаты распавялі, чаму яны вырашылі балатавацца на выбарах, адказалі на пытанні прысутных. У зале падчас сустрэчы прысутнічалі больш за 40 чалавек.

[Not a valid template]

Беларускае Радыё Рацыя, Слонім