У Слоніме адбыўся сход прадстаўнікоў дэмсіл



У нядзелю, 9 кастрычніка, адбыўся сход Слонімскага згуртавання дэмакратычных сіл. Перад пачаткам пасяджэння сябры згуртавання хвілінай маўчання ўшанавалі памяць аднаго з актывістаў згуртавання Івана Шэгі, якога не стала 4 кастрычніка. Менавіта Іван Шэга аб’ядноўваў усіх сяброў дэмакратычных партый і арганізацый на Слонімшчыне, а таксама ў суседніх раёнах.

42cd7891f255e5c80c285ce76569322cf6899c28690e9163d5pimgpsh_fullsize_distr

Потым сябры згуртавання выбралі сваіх каардынатараў, якія будуць несці адказнасць за дзейнасць згуртавання да канца бягучага года. Імі сталі Сяргей Бузун (партыя “Справядлівы свет”) і Павел Севасцьян (партыя БНФ).

На пасяджэнні згуртавання былі падведзены вынікі парламенцкіх выбараў, якія, на думку слонімцаў, адбыліся пры поўнай фальсіфікацыі.

Сябры Слонімскага згуртавання дэмакратычных сіл намецілі шэраг мерапрыемстваў, сустрэч, паездак на кастрычнік-снежань гэтага года, а таксама вырашылі далучаць да сябе сяброў з Зэльвеншчыны і Дзятлаўшчыны, каб разам вырашаць і ажыццяўляць добрыя справы на карысць дэмакратычных пераўтварэнняў у сваім рэгіёне і ў Беларусі ў цэлым.

Беларускае Радыё Рацыя, Слонім