У Слоніме адкрылі Музей баявой славы брыгады



На тэрыторыі Слонімскай 11-й гвардзейскай асобнай механізаванай брыгады 8 траўня ўрачыста адкрылі Музей баявой славы брыгады – адной з самых тытулаваных ва Узброеных сілах Рэспублікі Беларусь.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Вялікая заслуга ў стварэнні музея і збіранні экспанатаў належыць слонімскаму калекцыянеру, краязнаўцу, музыканту Міхасю Харчанку. Гэта, дзякуючы яму, Слонімская брыгада атрымала свой уласны Музей баявой славы.

Музей адкрыўся ў асобным будынку. Ён даволі вялікі і багаты на розныя стэнды, ваенныя рэчы і дакументы, фотаздымкі, загады. Ва ўсіх гэтых экспанатах адлюстраваны вялікі і няпросты шлях 11-й гвардзейскай механізаванай брыгады, пачынаючы з 22 красавіка 1942 года. А ў кастрычніку 1943 года за мужнасць і гераізм, які праявілі воіны брыгады на Курскай бітве, ёй было нададзена ганаровае званне “гвардзейская”.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

У 1992 годзе, а гэта ўжо была дывізія, яна перадыслацыравалася з нямецкага горада Дрэздэна ў Слонім. А 11 жніўня 1992 года дывізія была перафарміравана ў 11-ю гвардзейскую механізаваную брыгаду са зберажэннем Баявога Сцягу, ганаровых традыцый корпуса. Баявы Сцяг быў уручаны злучэнню 21 студзеня 2004 года.

На працягу ўсяго часу асабісты састаў брыгады паказвае высокі ўзровень баявой падрыхтоўкі, майстэрскі валодае тэхнікай і ўзбраеннем. Восенню 1999 года ва Ўзброеных Сілах Рэспублікі Беларусь ўпершыню было праведзена брыгаднае тактычнае вучэнне з баявой стральбой – і першымі ў гэтым пачынанні было дадзена воінам Слонімскай 11-й брыгадзе. Брыгада прымала ўдзел у многіх вялікіх вайсковых вучэннях “Нёман-2001”, “Беразіна-2002”, “Чыстае неба-2003”, “Шчыт Айчыны-2004”, “Захад-2013” і ў іншых.

[Not a valid template]

Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя, Слонім

Фота аўтара