У Слоніме ліквідуюць дабрачынную арганізацыю „Дзіцячы хоспіс”
15 гадоў таму
У Слоніме ліквідуюць дабрачынную арганізацыю. Судовы працэс па справе ліквідацыі дабрачыннай арганізацыі “Дзіцячы хоспіс. Паліятыўная дапамога дзецям” пройдзе 27 кастрычніка ў Гарадзенскім абласным судзе.
Пазоў падало галоўнае ўпраўленне юстыцыі Гарадзенскага аблвыканкама. Справу разгледзіць суддзя Жанна Краўчанка. Арганізацыя працавала з 2007 года, піша канал “Право имеют”. У апісанні дзейнасці арганізацыі пазначана, што яна ажыццяўляе паліятыўны патранаж безнадзейна хворых дзяцей (з абмежаваным тэрмінам жыцця) і аказвае ўсебаковую дапамогу членам іх сем’яў як падчас догляду хворага дзіцяці, так і пасля яго смерці.
Беларускае Радыё Рацыя