У Слоніме можа ўзнікнуць экалагічная катастрофа



На працягу двух тыдняў адбылося некалькі аварый на каналізацыйнай трубе ў адным з мікраёнаў Слоніма. Як паведамілі нашаму карэспандэнту ў Слонімскім водаканале, сценкі стальнога 30-гадовага трубаправода на працягу больш за адзін кіламетр даўно сваё адпрацавалі і ператварыліся ў цыгарэтную паперу. Гэтая труба стала вельмі кволай і яе можна проста праціснуць рукой.

Слонімскі водаканал, па словах яго кіраўніка Васіля Шкодава, сказаў, што прарыў у трубе будзе ліквідаваны. Сапраўды, работнікі водаканала спрабуюць насунуць на гнілую трубу жалезнабетонны саркафаг, але гэта пытанне з гнілой трубой вырашыцца толькі часова. Бо, каб замяніць новую трубу, неабходна каля 3 мільярдаў рублёў. А такіх грошай на трубу ў бюджэце горада няма. Але, калі ўлічыць, што па гэтых старых трубах у гадзіну прапампоўваецца каля 250 кубоў розных адходаў, у тым ліку і адходаў са Слонімскага кардонна-папяровага завода, то яны ў любы час могуць прарвацца на паверхню, а гэта будзе экалагічная катастрофа для Слоніма.

Вось цяпер і вырашаюць слонімскія чыноўнікі, што рабіць?..

truba

truba1

Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя, Слонім