У Слоніме не дазволілі пікет на ўласным балконе



Жыхар Слоніма Аркадзь Брайчук вырашыў правесці пікет на ўласным балконе шматпавярховага дома ў выглядзе вывешвання бел-чырвона-белага сцягу.

Ён звярнуўся з просьбай у Слонімскі райвыканкам. І што вы думаеце – пікет праводзіць на ўласным балконе слонімскія вертыкальшчыкі забаранілі.

Аркадзь Брайчук атрымаў адказ за подпісам намесніцы старшыні Слонімскага райвыканкама Тэрэсы Юшкевіч, якая напісала, што “Вам адмоўлена ў правядзенні дадзенага мерапрыемства”.

Цяпер застаецца толькі напісаць просьбу аб дазволе правядзення пікету ў спальні прыватнай кватэры. Цікава, ці дазволяць?..

Альжбета Руніцкая, Беларускае Радыё Рацыя

Фота: gs.by