У Слоніме пачалося свята беларускага пісьменства і друку



У Слоніме першы дзень свята беларускага пісьменства і друку пачаўся афіцыйным адкрыццём вялікай кніжнай крамы ААТ «Белкніга» «Санет».  Яе адкрыў міністр інфармацыі.

Перад адкрыццём крамы слонімцаў шчыра віталі міністр інфармацыі і друку Рэспублікі Беларусь Алесь Карлюкевіч, старшыня Слонімскага райвыканкама Генадзь Хоміч і пісьменнік, краязнавец і журналіст са Слоніма Сяргей Чыгрын. У суправаджэнні ансамбля «Славяначка» была ўрачыста перарэзана стужка ў краму, і дзясяткі людзей наведалі яе і набылі на памяць сабе новыя кнігі. Першыя наведвальнікі актыўна куплялі выданні, прысвечаныя гісторыі Гарадзеншчыны і Слонімшчыны.

Альжбета Руніцкая, Беларускае Радыё Рацыя, Слонім Фота аўтара