У Слоніме павесіўся салдат
5 верасня ў вайсковай частцы 33933 Слонімскага гарнізона павесіўся 20-гадовы вайсковец А.Арлоў. Яму было 20 гадоў, да заканчэння службы юнаку заставалася крыху больш за паўгода.
Прычына суіцыду не звязана з вайсковай службай, а з асабістымі абставінамі.
Следчы камітэт і камісія Міністэрства абароны знаходзяцца ў вайсковай частцы і праводзяць праверку.
Беларускае Радыё Рацыя
