У Слоніме распачынаецца збор подпісаў за адкліканне дэпутата



Сябры Слонімскага згуртавання дэмакратычных сіл распачынаюць збор подпісаў за адкліканне дэпутата Палаты прадстаўнікоў Рэспублікі Беларусь 7-га склікання Слонімскай выбарчай акругі № 58 Валянціна Семянякі.

Ставіць свае подпісы пад заявай аб скліканні сходу выбаршчыкаў слонімцы і зэльвенцы пачнуць 1 верасня вечарам пасля працы каля крамы “Еўраопт”, 2 верасня – каля крамы “Алмі”, 3 верасня – каля крамы “Дабраном” у Слоніме.

Беларускае Радыё Рацыя, Слонім