У Слоніме судзяць былога камандзіра вайсковай часткі
У судзе Слонімскага раёна разглядаецца справа былога камандзіра Слонімскай 11-й механізаванай брыгады, якая дыслацыруецца ў Слоніме.
Экс-камандзіру П. прад’яўлена абвінавачванне па ч.1 арт.210 КК РБ, а таксама па ч.1 арт.455 КК РБ. Так, у перыяд з 2014 па 2017 гады, калі камандзірам быў вайсковец П., было скрадзена з вайсковай часткі 2250 літраў дызельнага паліва і 20 літраў гідраўлічнага масла на агульную суму 5189 рублёў…
Віну сваю абвінаваўца не прызнае. Суд працягнецца ў бліжэйшы час.
Беларускае Радыё Рацыя