У Слоніме цягнік сутыкнуўся з аўтамабілем



У пятніцу, 12 красавіка, раніцай у Слоніме цягнік Баранавічы—Гародня сутыкнуўся з легкавушкай. Гэта адбылося на чыгуначным пераездзе на вуліцы Пушкіна.

Падчас аварыі цягнік нанёс вялікую шкоду аўтамабілю, а 60-гадовы мужчына з цяжкімі траўмамі дастаўлены ў рэанімацыйнае аддзяленне Слонімскай раённай бальніцы. Прычына аварыі высвятляецца. Дарэчы, роўна два гады таму на гэтым самым пераездзе таксама адбылося сутыкненне цягніка з легкавушкай, падчас якога загінулі муж з жонкай.

Аксана Шпак, Беларускае Радыё Рацыя, Слонім

Фота: gs.by