У Слоніме ўшанавалі загінулых воінаў-землякоў-афганцаў
У Слоніме, 14 лютага, на вуліцы Пушкіна, каля помніка слонімскім юнакам, якія загінулі ў Афганістане, адбыўся вялікі мітынг, прысвечаны Дню памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў.
Мітынг адкрыў старшыня Слонімскага райвыканкама Алег Таргонскі, які сказаў, што ў Афганістане загінулі 6 слонімскіх юнакоў, якім летась быў пастаўлены помнік у Слоніме. Гэта Уладзімір Комлеў (1962 г.н.), Мікалай Кузьміцкі (1962), Сяргей Мыслівец (1967), Анатоль Скок (1966), Іван Ясюкевіч (1957) і Анатоль Супрун (1957). Усіх іх бацькі і землякі не дачакаліся з войска. Цяпер на Слонімшчыне пражываюць 249 воінаў-афганцаў.
Да помніка слонімцам, якія загінулі ў Афганістане, усклалі кветкі і вянкі, а таксама ўшанавалі загінулых хвілінай маўчання.
Пасля мітынгу адбыўся канцэрт для сямей воінаў-інтэрнацыяналістаў у Слонімскім драмтэатры.
[Not a valid template]
Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя, Слонім
Фота аўтара.