У Слоніме ўстанавілі помнік Льву Сапегу



У чацвер, 22 жніўня, у Слоніме на плошчы Леніна ўстанавілі помнік канцлеру Вялікага Княства Літоўскага, былому слонімскаму старасту Льву Сапегу. Помнік вельмі шыкоўна ўпісаўся ў скверык і ўпрыгожыў старажытны горад. Урачыстае адкрыццё помніка адбудзецца 1 верасня на Дзень беларускага пісьменства і друку.

Помнік Льву Сапегу прывезлі з Менску. Устаноўкай помніка кіраваў народны мастак Беларусі, адзін з аўтараў праекта Іван Міско. Падчас устаноўкі помніка прысутнічала шмат журналістаў і слонімцаў, якія фатаграфавалі гэты гістарычны момант для горада. За ўстаноўкай помніка назіраў таксама старшыня Слонімскага райвыканкама Генадзь Хоміч.

Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя, Слонім Фота аўтара