У Слоніме вывесілі бел-чырвона-белыя сцягі
У Слоніме на Чырвонаармейскай вуліцы 25 сакавіка на Дзень Волі з’явіліся БЧБ-сцягі.
Калі сваіх сядзібаў іх вывесілі жыхары Слоніма Уладзімір Ліцьвін і Мікалай Ракевіч. Уладзімір Ліцьвін паехаў у Менск на святкаванне 100-годдзя БНР, а былога настаўніка і грамадскага актывіста Мікалая Ракевіча ўдалося сфатаграфаваць каля хаты і сцяга.
“Я штогод 25 сакавіка вывешваю бел-чырвона-белы сцяг. Гэта маё найвялікшае свята. А сёлета, калі наш народ адзначае 100-годдзе Беларускай Народнай Рэспублікі, я з самай раніцы вывесіў наш гістарычны сцяг, а потым разам з роднымі і блізкімі людзьмі адзначу гэты слаўны юбілей”, — сказаў Мікалай Ракевіч.
Беларускае Радыё Рацыя, Слонім
