У Слоніме з пяці дэмакратаў у дэпутаты нікога не прапусцілі



Сяброў Слонімскага згуртавання дэмакратычных сіл Віктара Марчыка, Паўла Севасцьяна, Міхаіла Сашко, Алеся Масюка і Дзмітрыя Пятруціка ў дэпутаты Слонімскага раённага Савета дэпутатаў не прапусцілі. Пры поўнай фальсіфікацыі выбараў у дэпутаты прайшлі тыя, хто быў прызначаны мясцовай вертыкаллю.

У дзень выбараў самым “стратэгічным” для райвыканкамаўскіх работнікаў была СШ № 8 Слоніма, дзе знаходзіліся два выбарчыя ўчасткі. Менавіта там балатаваліся Алесь Масюк (БХД) і Віктар Марчык (БНФ). А падчас выбараў прысутнічалі намеснік старшыні Слонімскага райвыканкама, супрацоўнікі ідэалагічнага аддзела райвыканкама і іншыя асобы, якія пастаянна “кантралявалі” ход выбараў і падлік галасоў. Падчас падліку галасоў выбараў назіральнікаў і кандыдатаў у дэпутаты не падпусцілі і блізка да месца падліку галасоў, а потым чальцы камісіі не маглі доўга разабрацца ў падліку галасоў і падвесці неабходныя для іх вынікі.

Беларускае Радыё Рацыя, Слонім