У Слоніме зноў незадаволеныя ІП



У пятніцу, 26 лютага, на цэнтральным рынку Слоніма адбыўся чарговы сход індывідуальных прадпрымальнікаў. На сход прыйшлі каля 60 ІП.

Адкрыў сход сябра рэспубліканскай грамадскай арганізацыі «Перспектыва», каардынатар па Гарадзенскай вобласці Віктар Марчык, які прапанаваў не гандляваць таварам, інакш без належных дакументаў у любы момант ім могуць накласці штраф. Па словах саміх ІП, сёння ў Слоніме свабодна гандлююць 5 крамаў з такім самым таварам, з такімі самымі дакументамі і ўмовамі, якія маюць ІП, але іх ніхто не штрафуе, а, наадварот, нехта «крышуе», асабліва актыўна гэтыя крамы працуюць у мікрараёне Рышчыцы. ІП Слоніма незадаволеныя такой сітуацыяй.

На сходзе было вырашана сустрэцца ў аўторак, 1 сакавіка, з кіраўніком райспажыўтаварыства Андрэем Падольскім і абмеркаваць пытанні мясцовага значэння. На сходзе таксама быў абраны кандыдат на паездку ў Менск на пасяджэнне рабочай групы, якое адбудзецца 1 сакавіка.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Беларускае Радыё Рацыя, Слонім