У Слоніме звальняюць маладых педагогаў



У Слонімскай дзіцячай школе мастацтваў не працягнулі кантракт з маладой выкладчыцай скрыпкі Вольгай Наўгародскай. Так вырашыла адміністрацыя гэтай навучальнай установы. Галоўнай прычынай стала тое, што Вольга не жадала купляць латарэйныя білеты “Скарбніца” і “Прынёманская”, якія пастаянна прымушаюць распаўсюджваць сярод педагогаў, а таксама падпісвацца на тыя выданні, якія ёй не падабаюцца.

ycrl9-o-uda

Вольга Наўгародская толькі два гады адпрацавала выкладчыцай скрыпкі ў Слонімскай дзіцячай школе мастацтваў. За гэты час яна з мужам стала даволі вядомымі ў Слоніме людзьмі, якія актыўна прымаюць удзел у розных мерапрыемствам, конкурсах, займаюцца фотасправай. Вольга стварыла струнны квартэт “Веронія”, наладзіла некалькі канцэртаў, прысвечаных Моцарту, Баху. І вось адміністрацыя школы мастацтваў вырашыла, што такія людзі ім не патрэбны.

Некалькі дзён таму быў звольнены з працы і грамадскі актывіст са Слоніма, сябра БХД Алесь Масюк, які працаваў педагогам у Слонімскім раённым цэнтры дзіцяча-юнацкага турызму і навучаў школьнікаў асновам турызму. Беларускае Радыё Рацыя, Слонім