У Слоніме з’явілася алея Маці
У чацвер, 15 кастрычніка, у Слоніме на Брэсцкай вуліцы заклалі памятны камень, прысвечаны Маці.
Праўда, увесь тэкст на гэтым камяні напісаны на расейскай мове. Як быццам, у нас маці ведаюць толькі чужую мову, а не сваю, і не спяваюць нам беларускія калыханкі над калыскамі.
У гэты дзень супрацоўнікі Слонімскай жыллёва-камунальнай службы, а таксама моладзь, пасадзілі на алейцы каля ста дрэўцаў у гонар нашых матуляў.
[Not a valid template]
Беларускае Радыё Рацыя, Слонім.
