У Слонімскім шпіталі хворым даюць бульбу з лупінамі
У Слонімскім шпіталі хворым на полудзень даюць бульбу з лупінамі. Да бульбы яшчэ – кавалачкі хлеба і варанай каўбасы.
Пра гэта жыхары Слоніма паведамляюць на старонках слонімскіх сайтаў.
У каментарыях – розныя выказванні. Найбольш людзі пішуць у каментарах, што гэты полудзень можна параўнаць з харчаваннем падчас блакады Ленінграда ў гады Другой сусветнай вайны. У іншых каментарах паведамляецца, што не лепш кормяць і ў Гарадзенскім дзіцячым шпіталі.
Беларускае Радыё Рацыя