У Слонімскім раёне перакуліўся Volkswagen з трыма дзецьмі
У Слонімскім раёне жанчына не справілася з кіраваннем Volkswagen, і машына перакулілася. У салоне знаходзіліся трое дзяцей.
Жанчына знаходзіцца ў дэкрэтным адпачынку і атрымала права кіравання менш за год таму.
Па дарозе з грунтавым пакрыццём на прамым гарызантальным участку яна не справілася з кіраваннем і дапусціла бакавы занос. Пасля заезду на абочыну па ходзе руху аўтамабіль перакуліўся і лёг на дах.
У выніку аварыі шпіталізавалі самага юнага пасажыра, якому няма яшчэ і двух гадоў. Ён ехаў на пярэднім сядзенні ва ўтрымліваючым прыстасаванні, аднак моцна стукнуўся галавой. Дзяўчынкі трох і васьмі гадоў у ДТЗ не пацярпелі.
