У Слуцкім раёне згарэла 10 тон саломы
У полі ААТ „Слуцкі мясакамбінат” каля вёскі Гарадзішча Слуцкага раёна 1 жніўня згарэла 10 тон саломы.
Як паведамляе прэс-служба Мінскага абласнога ўпраўлення МНС, паведамленне аб узгаранні стога саломы, памер якога складаў 15 на 50 метраў, паступіла ў 16.49.
Агнём знішчана 10 тон саломы, 7 тон выратавана работнікамі МНС і гаспадаркі. Ніхто не пацярпеў. Прычына пажару высвятляецца.