У Слуцку пачата крымінальная справа за аблітага фарбай Леніна
У ноч на нядзелю невядомыя аблілі чырвонай фарбай помнік Леніну ў цэнтры Слуцка. Ім пагражае крымінальная адказнасць.
Міліцыя высвятляе асобы падазраваных, узбуджана крымінальная справа паводле арт. 341 «Апаганьванне збудаванняў і пашкоджанне маёмасці».
Гэты артыкул прадугледжвае пакаранне ў выглядзе грамадскіх прац, штрафу ці арышту да трох месяцаў.
Фата: Слуцкага міжраённага аддзела Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз
