Актывіста Леаніда Кулакова пакаралі арыштам 7 сутак



„Справу разглядала суддзя Смалявіцкага раённага суду Ліна Бародзіч”. – кажа актывістка і рэжысёрка Вольга Мікалайчык.

– Высветлілася, што Леанід Кулакоў ішоў па справе быццам бы за арганізацыю пікета 25-га красавіка на Кургане Славы, калі мы павесілі сцягі на танку і напісалі плакаты”Акупанты, прэч!” Да мяне, калі ламіліся ў хату, я ж іх не пусціла напярэдадні 9 траўня. А Лёню яны арыштавалі літаральна за 2 гадзіны да таго, як прыйшлі да мяне. Будзе адбываць 7 сутак, мы будзем перадаваць яму ежу, рэчы – усё, што патрэбна. І праз 4 дні прыедзем сустракаць. 

25 красавіка Леанід Кулакоў удзельнічаў у акцыі каля Кургана Славы, падчас якой ён трымаў у руках кардон са словамі «Акупанты, прэч!».

Пазней гэтае фота было выкладзенае ў інтэрнэце. Адбываць пакаранне Леанід Кулакоў будзе ў Менску ў спецпрыёмніку на вуліцы Акрэсціна.

* * *

Леанід Кулакоў. чакае суду ў Смалявіцкім раённым аддзяленні міліцыі, яго павінны прывезці ў раённы суд.

Як распавяла рэжысёрка і грамадская актывістка Вольга Мікалайчык, якая знаходзіцца цяпер каля суду, у Смалявічы прыехаў адвакат з Менску, якому толькі  паведамілі, у чым вінавацяць Леаніда Кулакова.

 – Адвакат нядаўна азнаёміўся з дэталямі справы… Леаніда абвінавачваюць у арганізацыі пікету. Мы чакае пачатку суда з 9 гадзіны раніцы.

Актывіст “Еўрапейскай Беларусі” Леанід Кулакоў быў затрыманы ў Менску 8 траўня.

Анна Шайкоўская, Беларускае Радыё Рацыя