У Смаргоні гарэў інтэрнат
З інтэрната ў Смаргоні падчас пажару былі эвакуяваныя 15 чалавек, у тым ліку шасцёра дзяцей, паведамляе прэс-служба Гарадзенскага абласнога ўпраўлення МНС.
Інфармацыя пра пажар у адным з пакояў, размешчаным на пятым паверсе пяціпавярховага інтэрната па вуліцы Гагарына, паступіла ў МНС 11 жніўня ў 12.24.
Людзі з пятага паверха былі эвакуяваныя па лесвічных маршах. Ніхто не пацярпеў.
Агнём пашкоджаная маёмасць у пакоі, закураныя сцены, столь.
Як мяркуецца, прычына ўзгарання — парушэнне правілаў эксплуатацыі электрасетак і электраабсталявання (кароткае замыканне разеткі).