У Смаргоні малады афіцэр здзейсніў суіцыд
У навучальным цэнтры Інстытута пагранічнай службы, размешчаным у Смаргоні, малады афіцэр здзейсніў суіцыд.
Афіцыйны прадстаўнік Дзяржпагранкамітэта Беларусі Антон Бычкоўскі пацвердзіў БелаПАН, што самагубства было здзейснена афіцэрам 27 верасня. З мэтай высвятлення прычын і ўмоў суіцыду праводзяцца следчыя дзеянні. Дзяржаўны пагранічны камітэт выказвае спачуванні родным і блізкім загінулага.
Паводле неафіцыйнай інфармацыі, малады чалавек нядаўна скончыў Інстытут пагранічнай службы. Ён пакончыў з жыццём, стрэліўшы сабе ў галаву з пісталета. Гэта было зафіксавана на камеру відэаназірання.
Падобны выпадак адбыўся ў Смаргоні ў студзені 2015 года. Малодшы афіцэр вучэбнага цэнтра Інстытута пагранічнай службы скончыў жыццё самагубствам. На месцы здарэння была знойдзеная перадсмяротная запіска з указаннем бытавых прычын учынку.
