У Сочы затрымалі беларускага экс-палітязня



У расейскім Сочы затрымалі былога беларускага палітвязня Юрыя Касцюка, паведамляюць праваабаронцы. 24-гадовы берасцеец Юрый Касцюк быў абвешчаны ў Беларусі ў вышук паводле арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). Раней хлопца судзілі за знявагу дзяржаўных сімвалаў.

17 лістапада 2020 года яму прысудзілі 1 год „хіміі”, а 23 лістапада замянілі „хімію” на 1 месяц і 16 дзён калоніі. На волю палітвязень выйшаў 6 студзеня. Юрый — адзін з „хімікаў”, якіх 15 лютага затрымалі супрацоўнікі КДБ за ўдзел у тэлеграм-чаце „Волейбол по выходным”. Там аб’ядналіся палітвязні, асуджаныя на „хімію”. За „распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў” Касцюк быў асуджаны на 15 сутак арышту. У Сочы яго затрымалі ў аэрапорце, калі хлопец збіраўся вылецець у Азербайджан.