У «Спіс экстрэмістаў» дадалі яшчэ 178 чалавек



25 лістапада МУС чарговы раз абнавіла «Пераліка грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці», паведамляе „Вясна”.

Большая частка з іх — асуджаныя паводле арт. 342 і 369 Крымінальнага кодэкса, якія цяпер «адбываюць пакаранне». У Спіс уносяць сем’ямі і цэлымі рэгіёнамі: толькі ў гэтым абнаўленні налічваецца 36 бабруйчанінаў.

Так, у спіс трапілі палітзняволеная актывістка Паліна Шарэнда-Панасюк, дэпартаваны фігурант «справы карагодаў” Данііл Чамаданаў, другі раз у спіс унеслі асуджанага Андрэя Маслава — студэнта, які «хацеў дапамагаць Украіне», асуджаную да «хатняй хіміі» керамістку Наталлю Карнееву.